История, традиции, достижения

 

История школы

развернуть

Па Рыжскаму мірнаму дагавору (1921 год) Заходняя Беларусь і Заходняя Україна адышлі да буржуазнай Польшы.У тым ліку і наша Градзеншчына. У гэты час у вёсцы  Курылавічы была пабудавана школа-драўляны будынак на месцы сучаснага Дома культуры.Выкладанне вялося на беларускай мове.У 1939 годзе пасля ўз’яднання Беларусі ў  гэтым памяшканні была адкрыта няпоўная сярэдняя школа.Давайны было адкрыта 5 класаў.Дырэктарам быў Ануфрык Ілля Сцяпанавіч.У гады вайны школа ў Курылавічах не працавала.

Пасля вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў у 1944годзе у весках Курылавічы, Гоўчава, Сарвасы, Задвор’е былі адкрытыя пачатковыя школы.Працягвалі вучобу дзеці ў Азерках ці Дзярэчыне.З 1949 года ў Курылавічах адкрыта сямігодка. Адзінага будынка не было,таму юціліся па розных хатах,якія наймалі.Дырэктарам быў Шындзін фёдар Сцяпанавіч. У 1956 годзе быў пабудаваны двухпавярховы будынак школы.З гэтага часу адкрываецца восьмы клас. Дырэктарам працаваў Багдановіч Георгій Канстанцінавіч.Адначасова пачала працаваць і вячэрняя школа. З 1958 года дырэктар-Казакевіч Мечыслаў Станіслававіч,завуч -Надольнік Іван Паўлавіч.У тыя гады ў школе настаўнікамі працавалі  Шарай Алена Кліменцяўна, Пашкевіч Яўгенія Кузьмінічна,Бортнік Анастасія Іванаўна,Бортнік Эдуард Матвеевіч. З 1968 года дырэктарам стаў Сіруць Мікалай Фёдаравіч.З цягам часу будынак перастаў адпавядаць свайму прызначэнню.Школа была перапоўнена,заняткі вяліся ў дзве змены.Паўстала пытанне аб пабудове новай сучаснай школы.

У 1987 годзе школа адсвяткавала сваё наваселле.А стары будынак быў пераабсталявыны пад Дом “Ветэран”,які даў прытулак састарэлым адзінокім людзям.З 1983 года дырэктар школы – Саўко Казімір Паўлавіч.З 1992 года яго змяніў на гэтай пасадзе Яфімчык Яўген Яўгеныявіч.З 1993 года педагагічны калектыў узначаліла Лозка Марыя Пятроўна,потым Патапаў Уладзімір Мікалаевіч,Пратаковіч Нэлі Рыгораўна. З  13 верасня 2021 года ўзначальвае ўстанову адукацыі  Каранеўская Алена Чаславаўна.

свернуть

Малая родина стала судьбой

развернуть

«МАЛАЯ РОДИНА СТАЛА СУДЬБОЙ» -

выпускники учреждения образования -

достойные труженики данной местности

                                                  

свернуть

Вписали свое имя в историю Родины

развернуть